вторник, 5 февраля 2013 г.

Сустрэча з губернатарам

Бібліятэкары Баранавічаў паскардзіліся кіраўніку вобласці на мізэрныя заробкі
|
Спантанная размова чыноўнікаў і бюджэтнікаў адбылася на пасяджэнні актыву горада 1 лютага.

«Якія ў вас наказы да гарвыканкама, аблвыканкама?» — звярнуўся да работнікаў бібліятэкі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Жанчына спачатку здзівілася: «У мяне? . Кіраўнікі прадпрыемстваў тут казалі, што заробак прыбіральшчыцы 2,5 млy, а ў мяне спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на рукі атрымліваецца мільён чатырыста.

"Але я выдатна разумею, што пытанне не да прысутных у прэзідыуме…» — падагульніла работнік бібліятэкі.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што культура — найбольш абдзеленая ў бюджэтнай сферы. «Але ў нас ёсць напрацоўкі, каб рухацца далей», — падкрэсліў чыноўнік.


Комментариев нет:

Отправить комментарий